Тры хлопцы скралі аўто, каб паехаць па Беларусі

Источник материала:  
14.08.2017 10:34 — Разное

Фота: sb.by

Менш за суткі спатрэбілася старшаму аперупаўнаважанаму аддзела крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Фрунзенскага РУУС Мінска капітану міліцыі Аляксандру Байкову, каб знайсці і затрымаць трох хлопцаў, якіх падазраюць у аўтаўгоне. Затрыманне адбылося пры дапамозе байцоў СПБТ "Алмаз", паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.

Юнакі з Клецкага раёна Міншчыны прыехалі ў сталіцу ў госці да знаёмага. Выпіўшы разам, тры сябры вырашылі паехаць у тур па Беларусі і спярша адправіліся ў Магілёў. Аднак грошай на дарогу ў іх не было, таму сябры вырашылі ўгнаць чужы аўтамабіль. На вочы ім трапіўся "Пежо Баксёр", прыпаркаваны ў двары жылога дома па вуліцы Скрыпнікава ў Мінску. 

Гаспадар знікненне аўтамабіля заўважыў не адразу, бо яго не было ў сталіцы некалькі дзён. Пасля вяртання ў Мінск ён адразу ж паведаміў пра здарэнне ў міліцыю.

Праваахоўнікі высветлілі, што ўгоншчыкам удалося даехаць толькі да горада Беразіно Мінскай вобласці. Там у аўтамабілі скончыўся бензін, таму далейшы шлях яны працягнулі аўтастопам. Само аўто яны пакінулі каля дарогі. 

Цяпер на хлопцаў пачалі крымінальную справу за ўгон транспартнага сродку. Ім пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. 

←Российские военные прибудут в Беларусь на учение 15 августа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика