У буйной аўтааварыі ў Кітаі загінулі 36 чалавек
11.08.2017 09:01
—
Разное
![](http://www.21.by/pub/news/2017/08/1502441381103731.jpg)
Фота: АР
У буйной аўтааварыі ў Кітаі загінулі 36 чалавек, 13 атрымалі траўмы, іх шпіталізавалі. ДТЗ адбылося позна ўвечары ў правінцыі Шэньсі на хуткаснай трасе “Пекін — Куньмін” з удзелам аўтобуса.
Паводле папярэдніх дадзеных, аўтобус ехаў з горада Чэнду (правінцыя Сычуань) у горад Лаян (правінцыя Хэнань). Аднак ён не здолеў заехаць у тунэль і сутыкнуўся са сцяной. Праводзіцца расследаванне, ім кіруе намеснік міністра грамадскай бяспекі КНР, інфармуе telegraph.co.uk.