11 жніўня па поўдні Беларусі будзе да +35 градусаў

Фота: БЕЛТА
Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі 1 жніўня, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы і зранку ў многіх раёнах, а днём пераважна па паўночнай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У некаторых раёнах магчымыя моцныя ліўні. Вецер будзе паўднёвы 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах месцамі чакаюцца шквалістыя парывы ветру да 15-22 метраў за секунду.
Сіноптыкі абвясцілі на 11 жніўня аранжавы ўзровень небяспекі з-за спёкі. Уначы тэмпература паветра будзе +15...+21 градус. Удзень чакаецца ад 30 да 34 градусы вышэй за нуль, па Брэсцкай вобласці месцамі будзе +35 градусаў. А вось па поўначы краіны будзе толькі 26-29 градусаў вышэй за нуль.