П'яны кіроўца смеццявоза знёс ліхтарны слуп у Мінску
10.08.2017 12:26
—
Разное

Фота: АДАІ Заводскага РУУС Мінска
Кіроўца смеццявоза ў Мінску выехаў з праезнай часткі і ўрэзаўся ў ліхтарны слуп. Здарэнне адбылося каля 22-й гадзіны 9 жніўня на Магілёўскай шашы, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".
27-гадовы кіроўца смеццявоза "МАЗ" на 15-м кіламетры Магілёўскай шашы не справіўся з кіраваннем, з'ехаў з праезнай часткі і ўрэзаўся ў ліхтар, кажа старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Заводскага РУУС Настасся Забаўская. У крыві кіроўцы выявілі 1,5 праміле алкаголю.
У Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць, што п'янаму кіроўцу пагражае ад 50 да 100 базавых велічыняў з пазбаўленнем права кіравання на тры гады.