Следства разглядае дзве асноўныя версіі гібелі падлеткаў ля чыгункі пад Жодзінам
Фота: sk.gov.by
Следства разглядае дзве асноўныя версіі гібелі падлеткаў, якіх знайшлі каля чыгункі пад Жодзінам. Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь-1", піша tut.by.
Паводле адной з версій, хлопцаў зачапіў цягнік, бо іх целы знайшлі каля чыгункі. Паводле другой, падлеткі самі заскочылі на цягнік, які ішоў міма іх, але не ўтрымаліся і зваліліся з яго.
Паводле высноваў экспертаў, смерць маладых людзей наступіла ад траўмаў галавы і цела. У крыві 16- і 17-гадовага падлеткаў, як паведамляла Еўрарадыё, знайшлі сляды алкаголю. Следчыя выключылі версію таго, што хлопцаў збіў цягнік, а таксама версію гвалтоўнай смерці.
Як паведамлялася раней, целы двух падлеткаў каля чыгункі пад Жодзінам знайшлі 8 жніўня. Напярэдадні хлопцы выпівалі, а потым пайшлі да чыгуначнай станцыі. Па дарозе яны неаднаразова тэлефанавалі знаёмым.
Па факце гібелі школьнікаў пачалі крымінальную справу за давядзенне да самагубства.