Фотафакт: у Мінску аўтамабіль BМW збіў раварыста
09.08.2017 22:24
—
Разное
Фота: minsknews.by
У Мінску аўтамабіль BМW збіў раварыста. Здарэнне адбылося ўвечары 9 жніўня ў Фрунзенскім раёне, на скрыжаванні вуліцы Аладавых і праезда Масюкоўшчына. Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”, паводле папярэдняй інфармацыі, раварыст перасякаў вуліцу не па пешаходным пераходзе. Ён атрымаў траўму (не выключаўся пералом ключыцы), яго адвезлі ў 6-ю бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца разбіральніцтва.