У Магілёве адлавілі дзікіх сабак, якія напалі на дзяцей
09.08.2017 19:23
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net
У Магілёве адлавілі дзікіх сабак, якія напалі на дзяцей. Увечары 8 жніўня дзецям давялося ад іх ратавацца на канструкцыях дзіцячай пляцоўкі ў двары аднаго з жылых дамоў. На месца выязджалі праваахоўнікі і ратавальнікі. На той момант сабакі спакойна ляжалі на стаянцы для аўтатранспарту. Тады былі выкліканы работнікі “Спецаўтапрадпрыемства”, якое займаецца адловам бяздомных жывёл. Як інфармуе БЕЛТА, сабак удалося адлавіць раніцай у сераду.