Віцяблянку будуць судзіць за смерць дзіцяці пры родах

Источник материала:  
09.08.2017 13:09 — Разное

Фота: sk.gov.by

Віцебскі гараддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб смерці нованароджанага дзіцяці ў выніку родаў па месцы жыхарства маці.

Паводле інфармацыі следства, 30-гадовая жанчына стала на ўлік па цяжарнасці ў жаночай кансультацыі Віцебска. Ёй прызначылі медыкаментознае лячэнне ў адпаведнасці з дыягназам. Аднак віцяблянка адмовілася ад ужывання лекаў і шэрагу важных даследаванняў, пра што ўласнаручна зрабіла некалькі запісаў у індывідуальнай карце цяжарнай.

17 лютага яна чарговы раз адмовілася ад шпіталізацыі ў радзільны дом, якую прапаноўвала акушэр-гінеколаг жаночай кансультацыі. Лекарка папярэдзіла жанчыну, што гэта пагражае смерцю нованароджанага дзіцяці ў выніку магчымых ускладненняў. Аднак жанчына хацела нарадзіць дзіця дома, маючы папярэдні досвед родаў па-за стацыянарам. 

Паведамляецца што жанчына не мела адпаведнай медыцынскай профільнай адукацыі, а кіравалася асабістымі перакананнямі наконт небяспекі родаў ва ўмовах стацыянара.

Вечарам 17 лютага жанына дома нарадзіла жывую жыццяздольную дзяўчынку. Аднак медыкам пра роды яна не паведаміла. Як адзначае следства, віцяблянка таксама не прыняла меры кантролю фізіялагічнага стану дзіцяці, у выніку чаго жыццё і здароўе дзіцяці апынуліся ў небяспецы.

На думку следчых, жанчына мусіла і магла прадбачыць наступствы сваіх дзеянняў, бо медыкі яе неаднаразова папярэджвалі пра магчымую смерць дзіцяці. 

"У выніку радавой дзейнасці ў нованароджанага дзіцяці адбылося ўскладненне ў выглядзе аспірацыі каляплоднымі водамі. Рэанімацыйныя мерапрыемствы, якія праводзіла жанчына, апынуліся некваліфікаванымі і пагоршылі стан дзіцяці. Толькі бачачы безвыніковасць сваіх дзеянняў па паляпшэнні стану дзіцяці, парадзіха папрасіла сваю маці выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу", — гаворыцца ў паведамленні Следчага камітэта.

Брыгада хуткай меддапамогі, агледзеўшы нованароджанае дзіця, адразу перавезла яго ў рэанімацыйнае аддзяленне радзільні. Аднк намаганні лекараў не далі плёну: праз нейкі час яны канстатавалі смерць дзяўчынкі.

Следчыя выставілі жанчыне абвінавачанне ў прычыненні смерці па неасцярожнасці. Саму яе ўзялі пад варту.

Цпер матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

←МОК не исключает включение киберспорта в Олимпиаду-2024

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика