У Магілёве бяздомны, якому не налілі піва, падпаліў шапік
09.08.2017 10:07
—
Разное

Фота: pixabay.com
Пажар у гандлёвым шапіку адбыўся ў Магілёве каля прыпынка грамадскага транспарту "Прывакзальная плошча". Прычынай пажару стала тое, што 48-гадовы непрацуючы бяздомны мужчына падпаліў запальнічкай яго тэнт, піша sb.by.
Афіцыйная прадстаўніца Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава распавяла падрабязнасці інцыдэнту. Па яе словах мужчына прасіў у прадавачкі бясплатна наліць яму піва, але тая адмовіла. Тады бяздомны вырашыў адпомсціць і падпаліў тэнт шапіка. Цяпер яму давядзецца адказваць за хуліганства.
Уладальнікі павільёна ацанілі шкоду ў 150 рублёў.