У Мінску затрымалі хлопца ў сукенцы (фота)
07.08.2017 18:31
—
Разное
Фота з сацсетак
У сацсетках пад вечар 7 жніўня з'явіліся фатаграфіі, як міліцыянты затрымліваюць хлопца ў дзявочай сукенцы. Мяркуючы па фотках, затрыманне адбылося на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
У каментары Еўрарадыё хлопец распавёў, што сукенку апрануў паспрачаўшыся. Міліцыянты правялі яго да аўтобуса і заявілі, што ён п'яны. На гэта хлопец адказаў, што зусім не п'е. Ён патлумачыў міліцыянтам, што сукенку апрануў у выніку спрэчкі. Праз нейкі час яго адпусцілі.