У іспанскім аэрапорце ў 18-гадовага беларуса забралі 99 тысяч еўра
07.08.2017 11:44
—
Разное
![](http://www.21.by/pub/news/2017/08/1502101958296112.jpg)
Фота: Fotolia
У іспанскім аэрапорце ў 18-гадовага беларуса забралі 99 тысяч еўра. Валюта не была задэклараваная, яе паходжанне будзе высвятляцца.
Як піша сайт amp.diarioinformacion.com, здарэнне адбылося ў ліпені ў горадзе Алікантэ. Малады чалавек збіраўся паляцець з Іспаніі ў Расію. Аднак перад пасадкай у самалёт на Маскву ў яго праверылі асабістыя рэчы і знайшлі 100 тысяч еўра. Тысячу беларусу пакінулі, астатнія грошы забралі.