У мінскай кватэры ратавальнікі злавілі гадзюку ў газавай пліце
04.08.2017 10:34
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
Нечаканы выклік атрымалі мінскія ратавальнікі 3 жніўня. Гаспадыня кватэры на трэцім паверсе па вуліцы Ландэра заявіла, што ў яе ў газавай пліце знаходзіцца змяя, паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Жанчына з дачкой хацелі паснедаць. Калі гаспадыня падышла да пліты, то пачула дзіўнае шыпенне і нават убачыла хвост. Яна адразу ж затэлефанавала на нумар "101".
Работнікі МНС агледзелі пліту і знайшлі змяю ў адной з фаерак. Яе дасталі адтуль з дапамогай спецыяльнай прылады. Выявілася, што ў пліту запаўзла гадзюка — адзіная атрутная змяя ў Беларусі
Ратавальнікі абясшкодзілі яе. Пры інцыдэнце ніхто не пацярпеў.