З-за непагадзі ў краіне электрычнасць знікала ў 519 населеных пунктах

Источник материала:  
03.08.2017 10:18 — Разное
З-за непагадзі ў краіне электрычнасць знікала ў 519 населеных пунктах
Фота: 112.by

З-за непагадзі ў краіне электрычнасць перыядычна знікала ў 519 населеных пунктах, у 57 сельскагаспадарчых будынках. У сераду ў шэрагу рэгіёнах Беларусі быў моцны вецер, які ламаў дрэвы, зрываў дахі. На 6-ю гадзіну раніцы 3 жніўня святла не было ў 16 населеных пунктах, інфармуе прэс-служба МНС.

2 жніўня падчас навальніц парывы ветру дасягалі 23 метраў за секунду. Пацярпелі 24 населеныя пункты ў 9 раёнах Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцей. Дахі былі пашкоджаны ў 19 жылых дамах, у 3 вытворчых і 28 сельскагаспадарчых будынках. Зафіксаваныя 14 выпадкаў падзення дрэваў, былі пашкоджаны 5 легкавых аўтамабіляў. У Вілейскім раёне дрэва ўпала на мікрааўтобус, у якім былі дзеці. Загінула 11-гадовая дзяўчынка.

←Samsung выпустила смартфон-раскладушку с двумя экранами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика