У Пінску дзіця выпала з акна і атрымала траўмы

Источник материала:  
02.08.2017 13:15 — Разное
У Пінску дзіця выпала з акна і атрымала траўмы
Фота: sk.gov.by

У Пінску дзіця 2014 года нараджэння выпала з акна другога паверха і атрымала траўмы. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, здарэнне адбылося каля 21-й гадзіны 31 ліпеня. Дарослыя на нейкі час пакінулі яго, разам з іншымі дзецьмі (ва ўзросце 1 і 4 гадоў), у пакоі — дзяўчынка і хлопчыкі глядзелі тэлевізар. Хлопчык змог адчыніць акно, ручка на ім дадатковымі замкамі не была абсталявана. Дзіця знаходзіцца ў бальніцы.

Праваахоўнікі праводзяць праверку, высвятляюць усе абставіны здарэння, прызначана судова-медыцынская экспертыза. Следчы камітэт у чарговы раз звяртае ўвагу на праблему выпадзення дзяцей з вокнаў. Папярэдняе здарэнне адбылося ў ліпені ў Высокім у Камянецкім раёне, таксама ў шматдзетнай сям’і. 2-гадовая дзяўчынка ўпала ў акна 5-га паверха і атрымала цяжкія траўмы. Праз два тыдні яна памерла ў абласной бальніцы ў Брэсце.

←У белорусского ритейла начинается брачный сезон

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика