Стала вядома, чаму сёння ў частцы Мінска знікла электрычнасць

Источник материала:  
31.07.2017 20:43 — Разное
Стала вядома, чаму сёння ў частцы Мінска знікла электрычнасць
Фота: БЕЛТА

Стала вядома, чаму 31 ліпеня ў частцы Мінска знікла электрычнасць. Прычына — няўзгодненыя земляныя работы, якія праводзіў “Мінскрэмбуд”, у выніку чаго быў пашкоджаны кабель, адбылося кароткае замыканне на падстанцыі “Старажоўская”, пашкоджана абсталяванне, інфармуе ў сацсетках прэс-служба “Белэнерга”. Каля 16-й гадзіны электрычнасць знікла ў спажыўцоў, якія атрымлівалі электрычнасць з згаданай падстанцыі. На вуліцах Куйбышава, Якуба Коласа, Сурганава ды іншых спыніліся тралейбусы і трамваі. Рух грамадскага транспарту быў адноўлены ў 17.50. Электрычнасць мусіць з’явіцца ў кватэрах мінчукоў у згаданым раёне ў бліжэйшыя гадзіны. А "Мінскэнерга" інфармуе, што яна ў спажыўцоў ужо з'явілася.

Спачатку было паведамленне пра пажар на падстанцыі “Старажоўская”, што не пацвердзілася. Там зафіксавалі толькі задымленне.

←Правоохранители задержали очередного наркодилера

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика