У Мінску мужчына выкінуў долары ў смецце, шукаюць жанчыну, якая іх узяла
31.07.2017 17:00
—
Разное

Фота: guvd.gov.by
У Мінску мужчына выпадкова выкінуў долары ў смецце, цяпер міліцыянеры шукаюць жанчыну, якая іх узяла. Як інфармуе прэс-служба ГУУС Мингарвыканкама, здарэнне адбылося ў абменным пункце па праспекце Ракасоўскага, 114 яшчэ 25 траўня, аднак фота жанчыны было распаўсюджана толькі цяпер. Мужчына, які абмяняў на 100 долараў ЗША беларускія рублі, забраў манеты, купюру разам з чэкам машынальна кінуў у смецце. На відэа відаць, што жанчына, якая за ім стаяла, узяла з урны грошы і сышла. Ёй на выгляд 30-35 гадоў, міліцыя просіць грамадзян дапамагчы знайсці невядомую.