У Капенгагене праходзіць 60-ы сусветны злёт Санта-Клаўсаў

Источник материала:  
25.07.2017 18:51 — Разное
У Капенгагене праходзіць 60-ы сусветны злёт Санта-Клаўсаў
Фота: ria.ru

Больш за 150 Санта-Клаўсаў з усяго свету прыехалі на штогадовы кангрэс у Капенгаген. Нягледзячы на цёплае надвор'е (25 ліпеня ў сталіцы Даніі да +20), большасць удзельнікаў апранутыя ў традыцыйныя навагоднія ўборы Санты.

Сусветны злёт Санта-Клаўсаў праводзіцца ў 60-ы раз. Навошта Санты з усяго свету збіраюцца разам? Праграма кангрэса ўключае парад па вуліцах горада, купанне ў моры і дэгустацыю селядца. Некаторыя госці таксама выйдуць на подыум падчас моднага паказу.

Сусветны кангрэс Санта-Клаўсаў праходзіць штогод з 1957 года. Форум заўсёды праводзіцца летам. У 2016-м у сталіцу Даніі прыехалі 140 Сантаў з 12 краінаў свету.

←Опрос Sputnik: мешают ли вам мотоциклисты на дорогах?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика