26 ліпеня ў Беларусі прагназуюцца навальніцы і шквалісты вецер

Источник материала:  
25.07.2017 13:11 — Разное
26 ліпеня ў Беларусі прагназуюцца навальніцы і шквалісты вецер
Фота: БЕЛТА

26 ліпеня сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з навальніцамі і шквалістым ветрам. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі — моцныя залевы. Удзень па ўсходзе Беларусі ў асобных раёнах прагназуецца град. 

Уначы і зранку месцамі будзе туман. Вецер прагназуюць паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра пакажа +14...+20 градусаў. Удзень сіноптыкі абяцаюць ад 21 градуса цяпла па захадзе да +31 па ўсходзе краіны.

←Жители Зеленого Луга собрали почти 6 тысяч подписей против уплотнения района

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика