У мінчанку падчас выступу спецназу на свяце вёскі трапіла вучэбная граната

Источник материала:  
24.07.2017 15:53 — Разное
У мінчанку падчас выступу спецназу на свяце вёскі трапіла вучэбная граната
Фота: tut.by

22 ліпеня на 525-годдзі вёскі Шацк у Пухавіцкім раёне Міншчыны жыхарка Мінска Юлія атрымала траўму нагі. У яе трапіў муляж гранаты падчас выступу спецназу, піша tut.by

"Каля 16.00 пачалося паказальнае выступленне спецназа, 5-й роты. Яны кідалі гранаты, зразумела, не баявыя. І ў нейкі момант граната скацілася з горачкі і трапіла проста ў гледачоў. Я спалохалася, паспрабавала сысці, але не паспела: чарговая граната пакацілася ў людзей, я толькі паспела закрыць сабой дзіця, і яна ўляцела прама мне ў нагу", — распавядае жанчына.

Яе рану апрацаваў спецназавец, ваенны лекар.

Мінчанка падкрэслівае, што падчас свята не былі выкананыя меры бяспекі: не было ачаплення, не дзяжурыла хуткая, адлегласць паміж выступоўцамі і гледачамі была мінімальнай. Па падліках Юліі, траўмы атрымалі пяць чалавек, у тым ліку чатырохгадовае дзіця. 

У панядзелак Юлія выйшла на працу. хаця павязку з нагі яна ўжо зняла, але яшчэ кульгае. Жанчына яшчэ не вызначылася, будзе спрабаваць прыцягнуць каго-небудзь да адказнасці.

Афіцыйны прадстаўнік УУС Мінскага аблвыканкама Аляксандр Марчанка пацвердзіў, што ў Пухавіцкае РАУС паступіла паведамленне ад 26-гадовай мінчанкі, што яна атрымала траўму. "Па гэтым факце праводзіцца праверка. Пакуль рана казаць пра вынікі, бо заява была напісаная 23 ліпеня", — паведаміў прадстаўнік міліцыі. Астатнія пацярпелыя ў міліцыю не звярталіся.

У 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння, якая выступала ў Шацку, адмовіліся ад каментароў. 

Дырэктар дома культуры Міхаіл Рухлевіч сітуацыю апісвае так: "Вайскоўцы прасілі ўсіх адысці, тры ці чатыры разы сказалі пра гэта па мегафоне. Калі пачаўся выступ, усе палезлі. Пацярпелых я не бачыў, бачыў толькі адну жанчыну, якой дапамогу аказваў спецназ". На яго думку, ачапленне падчас выступу спецназу не патрэбнае: разважныя людзі павінныя самі адысці, калі іх просяць. 

←Microsoft отказывается от редактора Paint

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика