Самалёт забіў турыстку на знакамітым карыбскім пляжы Сінт-Мартэн
13.07.2017 15:47
—
Разное
Ілюстрацыйнае фота: Fred Boureau / airplane-pictures.net
57-гадовая турыстка з Новай Зеландыі загінула на карыбскай выспе Сінт-Мартэн, назіраючы за ўзлётам пасажырскага лайнера Boeing-737. Хваля паветра з турбіны самалёта збіла яе з ног. Жанчына ўпала і ўдарылася галавой аб бетонную агароджу.
Турыстку паспелі даставіць у бальніцу, але дактары не здолелі выратаваць яе жыццё.