У Гродне грузавік збіў раварыста, кіроўца ўзяў з яго распіску і з’ехаў

Источник материала:  
13.07.2017 13:27 — Разное
У Гродне грузавік збіў раварыста, кіроўца ўзяў з яго распіску і з’ехаў
Здымак з архіву.

У Гродне грузавік збіў раварыста, кіроўца ўзяў з яго распіску, што прэтэнзій юнак не мае, і з’ехаў. Толькі ўвечары таго дня 15-гадовы хлопец распавёў пра здарэнне бацькам і тыя выклікалі ДАІ, быў складзены пратакол.

Як інфармуе сайт autogrodno.by, здарэнне адбылося 12 ліпеня на ўчастку дарогі, на якім ідуць рамонтныя работы. Грузавік паварочваў і зачапіў раварыста. Той стукнуўся аб пярэднюю частку машыны і ўпаў на спіну. Заплечнік, які быў на плячах, змякчыў удар. Кіроўца выйшаў з аўтамабіля, але пасля атрымання распіскі паехаў па сваіх справах. Стан пацярпелага здавальняючы. Бацькі хлопца цяпер шукаюць відавочцаў здарэння.

←Видео о красоте Земли за пару дней набрало почти 2 млн просмотров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика