У чацвер у Беларусі чакаюцца навальніцы, моцны вецер, град
12.07.2017 13:12
—
Разное

Фота: БЕЛТА
У чацвер, 13 ліпеня, у Беларусі чакаюцца дажджы, навальніцы і моцны вецер (з парывамі да 15-20 метраў за секунду). Сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Уначы ападкі прагназуюцца на захадзе нашай краіны, удзень — амаль па ўсёй Беларусі. У дзённыя гадзіны месцамі магчымы град, моцныя залевы.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +13 да +19 градусаў, удзень — ад +18 да +27 градусаў цяпла, інфармуюць сіноптыкі.