Каля Смаргоні ў выніку выбуху газавага балона пацярпелі трое дзяцей і жанчына

Источник материала:  
11.07.2017 17:32 — Разное
Каля Смаргоні ў выніку выбуху газавага балона пацярпелі трое дзяцей і жанчына
Фота: mchs.gov.by

У Смаргонскім раёне ў выніку выбуху газавага балона пацярпелі трое дзяцей і жанчына. Здарэнне адбылося ўвечары 10 ліпеня. Балон быў усталяваны каля возера Белае, дзе адпачывала кампанія з 7 чалавек. Як адзначае прэс-служба МНС, жанчыне, якая атрымала траўмы, 29 гадоў, хлопчыку (яе сыну) 6 гадоў, двум дзяўчынкам 15 і 13 гадоў. У іх апёкі 1-3 ступені (25-50% цела). Усіх пацярпелых завезлі ў рэанімацыю цэнтральнай раённай бальніцы ў Смаргонь. Стан іх стабільна цяжкі.

Прычына здарэння пакуль невядомая. Адзначаецца, што балон да газавай гарэлкі і пліты не быў падключаны.

←Инфляция за шесть месяцев составила 3,4 процента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика