У Баранавічах расследуюць абставіны траўмавання траіх дзяцей
10.07.2017 21:23
—
Разное
Фота: sk.gov.by
У Баранавічах расследуюць абставіны траўмавання траіх дзяцей. Здарэнне адбылося 8 ліпеня. Чацвёра школьнікаў распалілі вогнішча ў памяшканні недабудаванай крамы і кінулі ў яго аэразольны балончык. Спадзяваліся, што гэта падтрымае агонь, а ў выніку атрымалі тэрмічныя апёкі. Траіх пацярпелых шпіталізавалі.
Баранавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку, прызначаны судова-медыцынскія экспертызы (яны мусяць назваць ступень цяжкасці атрыманых дзецьмі пашкоджанняў).