У Балгарыі ў масавай аўтакатастрофе пацярпела больш за 30 чалавек
06.07.2017 09:33
—
Разное
Скрыншот: НТВ
Больш за 30 чалавек пацярпелі ў выніку масавага сутыкнення аўтамабіляў на аўтамагістралі "Тракія" ў Балгарыі. Пра гэта са спасылкай на агенцтва Focus піша ria.ru.
Усе пацярпелыя шпіталізаваныя. Чацвёра з іх знаходзяцца ў крытычным стане.
Масавае ДТЗ з удзелам больш як 40 аўтамабіляў адбылося каля горада Іхціман непадалёк ад Сафіі.
Мяркуецца, што прычынай інцыдэнту стаў густы туман. Таксама ўлады правяраюць паведамленні аб пагаршэнні бачнасці праз дым ад падпаленых сметнікаў у Іхцімане.