На вечар 4 ліпеня абвешчанае штармавое папярэджанне
04.07.2017 17:44
—
Разное
Скрыншот з сайта pogoda.by
4 ліпеня з 15 да 21 гадзіну на большай частцы Беларусі чакаюцца навальніцы, папярэджвае Гідрамет. У асобных раёнах пройдуцьзалевы і шквалістае ўзмацненне ветру, хуткасць якога дасягне 20 м/с.
Неспрыяльнае надвор'е захаваецца да 3 гадзінаў ночы на 5 ліпеня.
Па Мінску прагноз аналагічны: навальніцы, шквалісты вецер парывамі 15-20 м/с.
Інфармацыю пра неспрыяльнае надвор'е змясціла на сваім сайце і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.