У Баранавічах ратавалі мужчыну, якога засыпала ў траншэі (фота)
04.07.2017 09:44
—
Разное
![У Баранавічах ратавалі мужчыну, якога засыпала ў траншэі (фота)](http://www.21.by/pub/news/2017/07/1499151998383243.jpg)
Фота: mchs.gov.by
У Баранавічах ратавалі мужчыну, якога засыпала ў двухметровай траншэі. Здарэнне адбылося ўвечары 3 ліпеня на прысядзібным участку. 46-гадовы сын гаспадыні дома капаў глыбокую траншэю для пракладкі вадаправоднай трубы, калі раптоўна абваліўся грунт. Мужчыну цалкам засыпала. На месца выклікалі ратавальнікаў, медыкаў.
Як інфармуе прэс-служба МНС, ратавальнікі адкапалі мужчыну і перадалі яго медыкам. Пацярпелага шпіталізавалі з папярэднім дыягназам “сіндром здушвання”.