У Камянецкім раёне 18-гадовы хлопец загінуў падчас катання на капоце аўто

Источник материала:  
03.07.2017 11:50 — Разное
У Камянецкім раёне 18-гадовы хлопец загінуў падчас катання на капоце аўто
Фота: gaibrest.by

У Камянецкім раёне 18-гадовы хлопец загінуў падчас катання на капоце аўто. Трагічнае здарэнне адбылося ў ноч на 2 ліпеня ў вёсцы Навасёлкі. Як паведамляе Брэсцкая абласнай ДАІ, 19-гадовы жыхар гэтай вёскі сеў за руль “Мазды”, не маючы правоў кіравання, і вырашыў пакатаць свайго прыяцеля, які прыехаў з Брэста.

Падчас руху машыны “пасажыр” на капоце зваліўся на праезную частку дарогі і трапіў проста пад колы “Мазды”. Пацярпелы сканаў на месцы здарэння.

Праваахоўнікі таксама высветліліся, што загінулы прыехаў у госці да прыяцеля на гэтай самай “Маздзе”, але з кіроўцам, бо сам яшчэ не меў правоў. Кіроўца пакінуў аўтамабіль і пасажыра ў вёсцы, а сам з’ехаў па сваіх справах. Пакуль яго не было, хлопцы ўзялі машыну — пакатацца.

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

←Беларусь отмечает День Независимости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика