У першы дзень ліпеня ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы

Источник материала:  
30.06.2017 22:00 — Разное
У першы дзень ліпеня ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы
Фота: БЕЛТА

Воблачнае з праясненнямі надвор'е прагназуецца ў Беларусі 1 ліпеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы пераважна па ўсходзе, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём па паўднёвым усходзе чакаюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра будзе ад 12 да 17 градусаў цяпла. Удзень слупок тэрмометра падымецца да +20...+26 градусаў.

←Видеофакт: град в Подмосковье "раскрасил" дороги в белый цвет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика