У Пінску грузавік "Мерсэдэс" урэзаўся ў міліцэйскую машыну
29.06.2017 19:19
—
Разное
Фота: media-polesye.by
Сур'ёзнае ДТЗ адбылося зранку 29 чэрвеня ў Пінску на скрыжаванні вуліц Бялова і Завальнай, піша media-polesye.by.
Па словах відавочцаў, грузавік "Мерсэдэс" ехаў па галоўнай дарозе з боку моста па вуліцы Бялова ў бок Першамайскай. Па другараднай дарозе, з боку плошчы Кірава, ехала міліцэйская "Ніва". На скрыжаванні патрульная машына не прапусціла грузавік. У выніку "Мерсэдэс" уехаў у бок міліцэйскаму аўто, ад чаго пазадарожнік аднесла да кавярні. "Ніва" атрымала пры гэтым значныя пашкоджанні.
Паведамленняў пра пацярпелых няма. На месцы ДТЗ працавалі супрацоўнікі ДАІ.