Відэа: У Мінску мужчына паказаў чэлес рэпетыцыі параду

Источник материала:  
29.06.2017 16:23 — Разное
Відэа: У Мінску мужчына паказаў чэлес рэпетыцыі параду
Кадр з відэа

На рэпетыцыі параду, якая прайшла 24 чэрвеня ў Мінску, мужчына выскачыў на дарогу і стаў паказваць вайскоўцам аголеныя геніталіі. Як можна пабачыць на роліку, інцыдэнт адбыўся на вуліцы Арлоўскай. 

Мужчына прыкладна паўхвіліны дэманстраваў свае палавыя органы вайскоўцам, пасля чаго яго заўважыў супрацоўнік ДАІ. 

Пабачыўшы ахоўніка парадку, мужчына нацягнуў нагавіцы і пачаў уцякаць ад яго. Усё скончылася тым, што ён стукнуў інспектара кулаком у твар і ўцёк. 

У каментарах аўтарка відэа піша, што мужчыну знайшлі і затрымалі. На момант здарэння ён быў моцна п'яны. 

←В Беларуси создана межведомственная рабочая группа по защите детей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика