У Жодзіне ўначы з акна чацвёртага паверха інтэрната ўпала 5-гадовае дзіця

Источник материала:  
28.06.2017 13:09 — Разное
У Жодзіне ўначы з акна чацвёртага паверха інтэрната ўпала 5-гадовае дзіця
Здымак з архіву. Фота: brestcity.com

У Жодзіне ўначы з акна чацвёртага паверха інтэрната ўпала 5-гадовае дзіця. Як інфармуе сайт zhodino-online.by, здарэнне адбылося каля 3-й гадзіны 25 чэрвеня. У міліцыю паведамілі, што на вуліцы плача дзіця. На месца прыехалі і праваахоўнікі, і медыкі. Высветлілася, што бацькі дзіцяці разам не жывуць. 25-гадовай маці ў момант здарэння дома не было. Паводле папярэдняй версіі, дзіця прачнулася і пачало яе клікаць, а пасля і шукаць. Яно адчыніла фортку і... паляцела ўніз. Праваахоўнікі праводзяць праверку.

Дзіця атрымала шматлікія пераломы, знаходзіцца ў бальніцы, стан стабільна цяжкі.

←Крэйг Вудкрофт: Мне кажется, что белорусы постигли смысл жизни

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика