У Бярозе 15-гадовы хлопец з рыбалкі трапіў у рэанімацыю (фота)

Источник материала:  
27.06.2017 21:24 — Разное
У Бярозе 15-гадовы хлопец з рыбалкі трапіў у рэанімацыю (фота)

У Бярозе 15-гадовы хлопец з рыбалкі трапіў у рэанімацыю. Ён атрымаў апёкі і траўмы электрычным токам. Следчыя высвятляюць абставіны здарэння.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, на рыбалцы юнак быў увечары 26 чэрвеня на чыгуначным мосце праз раку Ясельда ў раёне Паўночнай вуліцы. Паводле папярэдняй версіі, ён закрануў вудай лінію электраперадач. На рыбалцы пацярпелы быў адзін, хуткую яму выклікалі відавочцы. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні Бярозаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Адзначаецца, што хлопец выхоўваецца ў шматдзетнай сям’і, якая характарызуецца станоўча.

←Лукашенко предложил построить белорусские станции метро во Вьетнаме

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика