Мінчук, які рабіў феерверк на балконе, атрымаў 50% апёкаў цела. Фота

Источник материала:  
23.06.2017 10:56 — Разное
Мінчук, які рабіў феерверк на балконе, атрымаў 50% апёкаў цела. Фота
Фота: 112.by

36-гадовы мужчына, які рабіў феерверк на балконе, атрымаў 50% апёкаў цела. Здарэнне адбылося ўвечары 21 чэрвеня на дзявятым паверсе 12-павярховага жылога дома па Дзянісаўскай вуліцы ў Мінску. Адбылася ўспышка невядомай сумесі, з-за чаго было разбітае шкло ў вокнах. У мужчыны тэрмічныя апёкі твару, рук, яго шпіталізавалі. Прэс-служба МНС адзначае, што пажару не было.

Шкло, якое ўпала з балкона, пашкодзіла аўтамабіль “БМВ-320”, які быў прыпаркаваны каля дома. Следчы камітэт праводзіць праверку, прызначаны экспертызы, апытваюцца сваякі, суседзі мужчыны. Высвятляецца, якую сумесь вырабіў мінчук на сваім балконе.

←Россия нанесла новый ракетный удар по боевикам в Сирии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика