У Іспаніі беларус патануў, калі спрабаваў выцягнуць дзяцей з мора

Источник материала:  
22.06.2017 15:46 — Разное
У Іспаніі беларус патануў, калі спрабаваў выцягнуць дзяцей з мора
Фота: pixabay.com

У іспанскім горадзе Алікантэ патануў 40-гадовы супрацоўнік МУС Беларусі, які паехаў туды на адпачынак з сям'ёй. 

Як піша onliner.by, у аўторак, 20 чэрвеня, ён адпачываў на пляжы, калі пабачыў, як у мора стала зацягваць дваіх дзяцей — пяці і дзевяці гадоў. На дапамогу дзцям кінуўся Аляксандр і яго жонка Ірына. Дзецям і жанчыне ўдалося выплысці, а мужчына патануў. 

Паведамляецца, што ратавальнікі зрэагавалі даволі хутка і праз дзве хвіліны ўжо выцягнулі нашага суайчынніка. Мужчыну 20 хвілін рэанімавалі, але выратаваць не змаглі, і ён памёр на вачах у сваёй сям'і.

Цяпер яго ўдава з двума дзецьмі знаходзяцца ў Іспаніі. Пасля ўскрыцця беларуса медыкі не выявілі алкаголю ў яго крыві, паведамілі сваякі.

Амбасада Беларусі ў Іспаніі ўжо звязалася з сям'ёй загінулага і паабяцала ўсебаковую дапамогу.

←Джордж Клуни продал свой бренд текилы за миллиард долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика