У Мінску п’яны кіроўца здзейсніў серыю ДТЗ, яго пасажырка загінула
Фота: ДАІ
У Мінску п’яны кіроўца здзейсніў серыю ДТЗ, у выніку чаго загінула яго пасажырка. Інцыдэнт адбыўся сёння, 18 чэрвеня пасля 8.30 раніцы. У ДАІ паступіла паведамленне, што ў краму на бульвары Шаўчэнкі зайшоў п’яны мужчына, які прыехаў туды на машыне. Праз некалькі хвілінаў кіроўца выйшаў з крамы, сеў у аўтамабіль “Нісан Прымера” і паехаў у бок вуліцы Веры Харужай.
На перакрыжаванні з вуліцай Чарвякова ён сутыкнуўся з “Пантыякам”, кіроўца якога зрабіў выснову, што вінаваты ў здарэнні быў нецвярозы і сказаў пра гэта шафёру “Нісана”. Але парушальнік вырашыў знікнуць з месца здарэння. На той момант прыехаў патруль ДАІ і пачаў пераслед п’янага кіроўцы па Чарвякова ў кірунку Арлоўскай.
Спыняцца парушальнік не думаў і, уцякаючы ад ДАІ, “дагнаў” аўтамабіль БМВ. Затым кіроўца “Нісана” не справіўся з кіраваннем, выскачыў на сустрэчную і ўрэзаўся ў дрэва.
У выніку апошняга ДТЗ загінула пасажырка “Нісана”, жанчына 1977 года нараджэння. Сам парушальнік, 30-гадовы мужчына, атрымаў толькі лёгкія цялесныя пашкоджанні, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.