У Мінску на Арлоўскай вуліцы сутыкнуліся чатыры аўтамабілі (фота)
12.06.2017 15:34
—
Разное

Фота: evacyator.by
У панядзелак раніцай у Мінску на Арлоўскай вуліцы сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Як інфармуе сайт abw.by, Peugeot, які рухаўся па вуліцы Карастаянавай з боку Някрасава, здзяйсняў левы паварот у бок плошчы Бангалор і не саступіў шлях аўтамабілю Toyota, які ехаў у сустрэчным накірунку. Toyota была адкінута на Opel і Nissan, якія спыніліся на чырвонае святло.
У ДТЗ ніхто не пацярпеў, аднак на нейкі час узнік вялікі затор з боку плошчы Бангалор.