У першай палове тыдня у Беларусі будуць дажджы і парывісты вецер

Источник материала:  
12.06.2017 12:11 — Разное
У першай палове тыдня у Беларусі будуць дажджы і парывісты вецер
Фота: БЕЛТА

"Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі на пачатку тыдня. Умовы надвор'я на тэрыторыі краіны будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Балтыйскага мора", — распавёў агенцтву БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У аўторак днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца моцны вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду. Гэта будзе суправаджацца дажджамі і навальніцамі. Уначы ў асобных раёнах па ўсходзе Беларусі пройдуць моцныя дажджы. Уначы тэмпература паветра будзе +9...+15 градусаў, удзень — 15-21 градус цяпла. 

У сераду захаваецца падобнае надвор'е: на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы і вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду. Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 9 да 14 градусаў са знакам "плюс". Удзень будзе 12-19 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да 20-22 градусаў цяпла.

Паляпшацца надвор'е пачне з чацвярга. У гэты дзень будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе Беларусі ў асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы тэмпература паветра будзе +5...+10 градусаў, удзень — 14-20 цяпла. Па паўднёвым захадзе слупок тэрмометра падымецца да +23.

У пятніцу таксама будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымыя хіба што на захадзе Беларусі. Тэмпература паветра ўначы прагназуецца ад 5 да 12 градусаў цяпла, удзень будзе 18-25 са знакам "плюс".

У суботу пераважна па паўднёва-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Начная тэмпература паветра прагназуецца ў дыяпазоне 8-15 градусаў цяпла. Удзень сіноптыкі абяцаюць ад 17 да 24 градуса вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе — да +27.

У нядзелю ноччу па паўднёвым захадзе, а днём у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы будзе +9...+16 градусаў, удзень — ад 16 да 23 градусаў цяпла.

←Меньше этажей и больше парковок. Каким будет многофункциональный комплекс возле "Динамо"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика