У Мінску двух мужчын засыпала пры абвале грунту
12.06.2017 09:48
—
Разное
Фота: amsalemmedicalcenter.org
11 чэрвеня каля 17-й гадзіны мінскіх ратавальнікаў выклікалі на вуліцу Анаева. Там на прыватным падворку двух чалавек засыпала зямлёй, інфармуе прэс-служба МНС.
Ратавальнікі прыбылі на месца выкліку праз некалькі хвілінаў. Выявілася, што зяць гаспадыні і яго брат рабілі падмурак для хлява, і ў яме глыбінёй тры метры абваліўся грунт. Абодвух мужчынаў засыпала па пояс.
Работнікі МНС ўмацавалі пабудову і выратавалі мужчын. Аднаго з іх давялося даставіць у лякарню з папярэднім дыягназам "сіндром працяглага сціскання". Пасля абследавання мужчыну адпусцілі дадому з ударам нагі.