З’явіліся падрабязнасці пра спробу самаспалення на прадпрыемстве ў Гомелі (фота)

Источник материала:  
09.06.2017 10:22 — Разное
З’явіліся падрабязнасці пра спробу самаспалення на прадпрыемстве ў Гомелі (фота)
Фота: gp.by

З’явіліся падрабязнасці пра спробу самаспалення на прадпрыемстве ў Гомелі. Здарэнне адбылося 9 чэрвеня ў 7.30-7.40 раніцы на прахадной фабрыкі “Камінтэрн”. Як інфармуе “Гомельская праўда”, 55-гадовая жанчына, якая працуе прыбіральшчыцай у эксперыментальным цэху, прыйшла на працу і ўжо была аблітая гаручай вадкасцю. Яна дастала запальнічку і падпаліла сябе. Вопратка імгненна загарэлася, людзі вакол пачалі крычаць. Аднак 36-гадовы індывідуальны прадпрымальнік Канстанцін Канышаў, які аказаўся побач (рамантаваў турнікет), не разгубіўся, накінуў на жанчыну коўдру, збіў полымя, заліў яго вадой. Яна засталася жывая, знаходзіцца ў апёкавым аддзяленні гарадской бальніцы на Сельмашы. У жанчыны 35% апёкаў цела (да машыны “хуткай” яна дайшла самастойна).

Паводле папярэдняй інфармацыі, у жанчыны нядаўна памёр муж. Адзначаецца, што ў яе “не было матэрыяльных праблем”, не ўзнікала канфліктаў на працы. Гендырэктар “Камінтэрна” Пётр Афончанка кажа, што жанчына “заўсёды актыўная, добрасумленная, ветлая, некамфліктная”. У яе, нібыта, быў “годны заробак” і ўсе ўмовы для працы. Праўда, кажуць, што апошнім часам у работніцы адзначаліся “праблемы з псіхікай”.

Вядома, што жанчына займалася афармленнем пенсіі. Аднак з Карэліі, дзе яна жыла пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ёй даслалі не ўсе дакументы, якія дазволілі б пацвердзіць працоўны стаж.

На прадпрыемстве працуе следча-аператыўная група.

←Управделами президента в два раза сократило свои сельхозактивы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика