На пажары ў Полацку выратавальнікі эвакуявалі 22 чалавекі
08.06.2017 10:00
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
Зранку 7 траўня полацкія ратавальнікі атрымалі звесткі пра пажар у шматкватэрным доме.
Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, то пабачылі моцнае задымленне і агонь у кватэры на восьмым паверсе дзевяціпавярховіка. 80-гадовая гаспадыня жылля падчас узнікнення пажару знаходзілася на лецішчы.
Ратавальнікі эвакуявалі 22 чалавек (у тым ліку траіх дзяцей) з кватэраў, размешчаных ніжэй. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Агонь пашкодзіў маёмасць у кухні, там закураныя сцены і столь.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне ў халадзільніку.