Студэнт Буда-Кашалёўскага каледжа памёр пасля заняткаў фізкультуры

Источник материала:  
05.06.2017 18:01 — Разное
Студэнт Буда-Кашалёўскага каледжа памёр пасля заняткаў фізкультуры
Фота: БЕЛТА

Буда-Кашалёўскі райаддзел Следчага камітэта пачаў праверку па факце смерці 18-гадовага навучэнца аграрна-тэхнічнага каледжа. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Трагедыя ў каледжы адбылася ўдзень 30 траўня. Трэцякурснік быў у інтэрнаце, калі ў яго рэзка пагоршылася самаадчуванне. Аднакурснікі выклікалі "хуткую", аднак медыкам не ўдалося рэанімаваць хлопца. Ён памёр.

Як удакладняе мясцовае выданне "Авангард", хутчэй за ўсё прычынай смерці стала спыненне сэрца. Аляксей быў на занятках фізкультуры, пасля якіх накіраваўся ў інтэрнат. Там яму і стала кепска. У райаддзеле Следчага камітэта кажуць, што юнак меў праблемы з сэрцам, але супрацьпаказанняў да заняткаў фізкультурай не меў. 

Падчас праверкі следчыя апыталі відавочцаў здарэння, аднакурснікаў юнака, работнікаў каледжа. Таксама яны азнаёміліся з медыцынскай дакументацыяй. Праверка выявіла, што смерць навучэнца не мае крымінальнага характару. Аднак для высвятлення прычын смерці будзе праводзіцца судова-медыцынская экспертыза.

←Из-за репетиции парада сегодня вечером перекроют проспект Машерова

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика