У Баранавічах дваіх чалавек засыпала зямлёй падчас пракладкі трубы ў траншэі

Источник материала:  
03.06.2017 10:30 — Разное
У Баранавічах дваіх чалавек засыпала зямлёй падчас пракладкі трубы ў траншэі
Фота: МНС

У Баранавічах два чалавекі пацярпелі ад абвалу грунту, які адбыўся падчас правядзення земляных працаў. Здарэнне адбылося пад вечар 2 чэрвеня па вуліцы Архітэктурнай — паведамленне пра інцыдэнт паступіла ў МНС у 16.48.

Двое мужчын займаліся пракладкай каналізацыйнай трубы на глыбіні 2 метры, калі іх раптам засыпала зямлёй. Аднаго з пацярпелых паспеў дастаць з траншэі гаспадар дома, да якога падводзілі трубу. Другога дасталі выратавальнікі і перадалі медыкам — мужчына шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці, перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

←Путь автора к читателям: чего не хватает современной литературе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика