Беларусы, пацярпелыя ў ДТЗ у Пермскім краі, — у стане сярэдняй ступені цяжкасці

Источник материала:  
29.05.2017 10:29 — Разное
Беларусы, пацярпелыя ў ДТЗ у Пермскім краі, — у стане сярэдняй ступені цяжкасці
Кадр з відэа

Двое грамадзян Беларусі, якія пацярпелі 27 мая ў ДТЗ у Пермскім краі Расіі, знаходзяцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў кіраўнік консульскай службы пасольства Беларусі ў Расіі Уладзімір Шорахаў.

Да іх ужо выехалі сваякі. Дыпламат кажа, што пацярпелых хутчэй за ўсё выпішуць з лякарні на працягу тыдня. 

Целы трох загінулых беларусаў бліжэйшым часам даставяць на радзіму рэфрыжэратарамі. Іх сваякам паведамілі пра здарэнне.

Як паведамляла Еўрарадыё, трагічнае здарэнне адбылося ў горадзе Бярэзнікі Пермскай вобласці Расіі 27 траўня. Аўтамабіль Mitsubishi L-200, дзе ехалі пяць беларусаў, выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў аўтобус МАЗ. На месцы ДТЗ загінулі кіроўца аўто і два яго пасажыры. Яшчэ два пасажыры атрымалі траўмы. Таксама траўмы атрымалі два пасажыры аўтобуса. Усіх пацярпелых шпіталізавалі.

←За 4 месяца вес снизился на 20 кг: Панайотов изменил себя и выступит в Минске с шоу "Непобедимый"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика