У Пермскім краі Расіі ў дарожнай аварыі загінулі трое беларусаў

Источник материала:  
28.05.2017 17:33 — Разное
У Пермскім краі Расіі ў дарожнай аварыі загінулі трое беларусаў
Фота: 59.мвд.рф

Трое беларусаў загінулі і яшчэ двое пацярпелі ў аўтааварыі, якая здарылася ў горадзе Бярэзнікі ў Пермскім краі Расіі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МЗС. Цяпер дыпламаты займаюцца вывучэннем сітуацыі. Яны атрымалі ад мясцовых уладаў адказ на запыт і асабістыя дадзеныя беларусаў, якія трапілі ў аўтакатастрофу. Вядома, што беларусы знаходзіліся ў Пермскім краі па службовых справах.

Інфармацыя пра здарэнне з’явілася ў расійскай прэсе са спасылкай на ўпраўленне МУС Расіі па Пермскім краі. 27 траўня ў 19.50 аўтамабіль “Міцубісі”, за рулём якога быў мужчына 1988 года нараджэння, раптоўна выскачыў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ. Кіроўца машыны і двое яго пасажыраў загінулі на месцы. Яшчэ двое пасажыраў атрымалі пашкоджанні і былі дастаўленыя ў лякарню. Траўмаваныя таксама двое пасажыраў аўтобуса.

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

←Как в Могилеве прошел третий большой городской пикник

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика