На станцыі метро “Кастрычніцкая” жорстка затрымалі хлопца, які біўся з міліцыяй
28.05.2017 11:37
—
Разное
Скрын з відэа з места інцыдэнту
У Мінску на станцыі метро “Кастрычніцкая” жорстка затрымалі хлопца, які біўся з міліцыяй. Інцыдэнт здарыўся ў ноч на 27 траўня. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама, малады чалавек вёў сябе неадэкватна і гэтым прыцягнуў увагу супрацоўнікаў аховы метрапалітэну. Падчас разбіральніцтва ён аказаў актыўны супраціў і разбіў нос супрацоўніку міліцыі.
Прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі ў Твітэры напісаў, што затрыманы малады чалавек быў пад уздзеяннем наркотыкаў і алкаголю. На яго завялі крымінальную справу паводле арт.364 КК (гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў).