У Брэсцкай вобласці на пажарах загінула трое вяскоўцаў
27.05.2017 13:57
—
Разное

Фота з архіву
У Брэсцкай вобласці за мінулыя трое вяскоўцаў загінулі на пажарах. Першае здарэнне адбылося каля 16.00 у вёсцы Бенькаўцы Ляхавіцкага раёна — гарэў драўляны жылы дом, які належаў пенсіянерцы 1935 года нараджэння. Гаспадыня і яе 59-гадовы сын загінулі. Як перадае Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС, прычынай пажару магла стаць неасцярожнасць з агнём пры курэнні.
Яшчэ адзін пажар адбыўся ў вёсцы Падлессе Драгічынскага раёна — выклік у МНС паступіў у 18.20. Таксама гарэў жылы дом, які належаў мужчыне 1956 года нараджэння. Гаспадар загінуў. Сярод прычынаў узгарання таксама разглядаюць неасцярожнасць пры курэнні.