Шандаровіч ― мінчанам: Калі сыходзіць з карабля пацуку, калі ён ― капітан?
Віктар Шандаровіч на сцэне. Фота: Радыё "Свабода".
25 мая ў Мінску выступіў Віктар Шандаровіч. Пісьменнік у адзіночку "трымаў залу" больш за тры гадзіны: чытаў прозу, вершы і п'есы, адказваў на пытанні і распавядаў гісторыі з жыцця ― свайго і сучаснікаў. Публіка праводзіла яго стоячы: Шандаровіч 16 гадоў быў на беларускай сцэне персонай нон грата. Пакаленне, якое рагатала над перламі Ельцына і Чарнамырдзіна, якое чакала кожны выпуск перадач "Куклы" і "Итого", добра засумавала па яго з’едлівым гумары.
Публіка ў зале сталая. Вольныя месцы ёсць ― але не столькі, колькі бачна на знакамітым фота з мінскага канцэрта іншага вядомага расіяніна ― Уладзіміра Салаўёва. "Я на перадачу да Салаўёва не пайду, у мяне слабая нервовая сістэма!" ― аджартоўваецца Шандаровіч у адказ на пытанне гледачоў пра "Паядынак".