Грамадзянін Латвіі ехаў у Беларусь з арсеналам часоў вайны
25.05.2017 16:09
—
Разное
Фота: gpk.gov.by
Грамадзянін Латвіі ехаў у Беларусь з арсеналам часоў Другой сусветнай вайны. Здарэнне адбылося ўдзень 25 траўня ў пункце пропуску “Урбаны”. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта нашай краіны, у аўтамабілі Renault 51-гадовы мужчына вёз патроны, бінокль, наканечнік ад снарада, гільзы ад ракетніцы, іншыя рэчы, а таксама карту мясцовасці, дзе вяліся раскопкі.
Замежніка перадалі супрацоўнікам браслаўскай міліцыі, якія правядуць далейшае разбіральніцтва.