У Баранавічах затрымалі крымінальнага аўтарытэта
![У Баранавічах затрымалі крымінальнага аўтарытэта](http://www.21.by/pub/news/2017/05/1495558000223865.jpg)
Фота: БЕЛТА
У Баранавічах міліцыянты затрыманы крымінальнага аўтарытэта, перадае БЕЛТА са спасылкай на 6-е ўпраўленне па Брэсцкай вобласці ГУБАЗіК МУС.
29-гадовы мужчына займаўся рэкетам і вымагальніцтвам, належаў да злачыннай групоўкі. За пэўную плату ён "крышаваў" індывідуальных прадпрымальнікаў, удзельнічаў у вырашэнні канфліктных сітуацый паміж канкурэнтамі. Затрымалі яго пры сілавой падтрымцы брэсцкага АМАПа за бойку ў падкантрольнай яму кавярні.
Затрыманага змясцілі ў следчы ізалятар. Цяпер супрацоўнікі ГУБАЗіК высвятляюць дадатковыя факты супрацьпраўнай дзейнасці падазраванага.
Паведамляецца, што затрыманы быў быў "смотрящим" за горадам. Раней ён ужо быў судзімы за вымагальніцтва і супраціў міліцыянтам, меў пэўны статус у крымінальным асяроддзі. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў выявілася, што мужчына падтрымліваў сувязь з вядомым беларускім крымінальным аўтарытэтам, які цяпер знаходзіцца за межамі краіны, заяўляюць праваахоўнікі.